Уначы Расія здзейсніла чарговы масіраваны ўдар па Украіне з выкарыстаннем беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння. Расіяне зноў абстралялі Кіеў. У Святошынскім раёне ў выніку абстрэлу пачаўся пажар. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Як гаворыцца ў заяве ўкраінскіх ВПС, F-16 выкарыстоўваўся для адбіцця расійскай атакі. Пілот, выкарыстоўваючы бартавую гармату, знішчыў тры паветраныя аб'екты. Падчас спробы збіць чацвёрты знішчальнік пілоту давялося катапультавацца з-за няспраўнасці. Аднак перад гэтым яму ўдалося адвесці машыну ад населеных пунктаў. Пілот выжыў. Яго ўдалося яго знайсці і эвакуяваць.
Сувязь з самалётам была страчана прыблізна а 3:30 раніцы, калі на борце самалёта адбыўся інцыдэнт. Невядома, што дакладна здарылася.
ПР/юл